З 10 па 16 мая ў свеце было зарэгістравана 4 809 520 тых, хто заразіўся, і 85 975 смяротных зыходаў. Па стане на 16 мая ўсяго налічвалася 162 184 263 выпадкі інфікавання і 3 364 446 выпадкаў смерці пацыентаў.

Захворванне вырасла на мінулым тыдні толькі ў Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне (на 4%), тады як у Еўропе колькасць новых выпадкаў інфікавання знізілася на 26%, ва Усходнім Міжземнамор'і — на 22%, Паўднёва-Усходняй Азіі (на 12%), Афрыцы — на 4%, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы — на 3%. Смяротнасць вырасла ў Паўднёва-Усходняй Азіі (на 7%) і Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне (на 4%), але скарацілася ў Еўропе (на 16%), Усходнім Міжземнамор'і (на 16%), Афрыцы (на 9%), а таксама ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы (на 7%).

У Індыі колькасць інфікаваных павялічылася за тыдзень больш чым на 2,3 млн. Далей ідуць Бразілія (больш за 437 тыс. новых выпадкаў), ЗША (больш за 235 тыс.), Аргенціна (больш за 151 тыс.), Калумбія (больш за 115 тыс.), Іран (больш за 99 тыс.), Францыя (больш за 93 тыс.), Турцыя (больш за 90 тыс.), Германія (больш за 73 тыс.), Непал (больш за 61 тыс.), Расія (больш за 59 тыс.) і Італія (больш за 50 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0