spring96.org

spring96.org

17 мая пракурор Мыслівец папрасіў суд пакараць палітвязня па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса двума гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Наступны суд — 20 мая, на якім працягнуцца судовыя спрэчкі і будуць заслуханыя апошнія словы фігурантаў «справы Ціханоўскага» Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Кніга і Яўгена Разнічэнку, паведамляе spring96.org.

36-гадовы палітвязень і вязень сумлення Дзмітрый Фурманаў адміністраваў тэлеграм-чат «Страна для жизни», быў каардынатарам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Гродне. Затрыманы вечарам 29 мая падчас пікета Ціханоўскага.

Ён знаходзіўся ўдалечыні ад інцыдэнту, аднак сілавікі ў цывільным вынеслі актывіста разам з крэслам з-за стала, дзе Дзмітрый збіраў подпісы за Святлану Ціханоўскую і змясцілі ў аўтамабіль.

Суд над ім і яшчэ двума фігурантамі справы пачаўся 18 студзеня. Віну Фурманаў не прызнае.

Гэта не першы раз, калі Дзмітрыя ў гродненскай турме змяшчалі ў карцар. 9 сакавіка яго змясцілі ў карцар на пяць дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0