Фота СК

«Хвілін трыццаць ужо гудзе верталёт. Да таго ляталі самалёты, быў чутны грукат. Цяпер уся вуліца Розы Люксембург у шоку, там пападалі рэшткі. З таго, што кажуць на рынку — пілот паспеў адвесці самалёт ад дамоў і рухнуў у полі за прыватным сектарам. Цяпер усе цікаўныя рушылі туды», — расказала «Нашай Ніве» жыхарка Баранавічаў.

«Наш край»

«Наш край»

«Наш край»

«Наш край»

«Наш край»

Intex-press.by

Жыхары баранавіцкага раёна Усходні, найбліжэйшага да месца катастрофы, паведамляюць, што ад раніцы назіралі за палётамі баявой авіяцыі — раён знаходзіцца побач з авіябазай, над ім самалёты заходзяць на пасадку.

«Ляталі спачатку чацвёркамі, потым двойкамі, потым на маіх вачах самалёт страціў кіраванне і пайшоў уніз», — кажа сведка.

Сведкі паведамляюць, што адвесці самалёт у поле між горадам і Літоўскім лесам не выйшла, ён упаў у прыватны сектар. Парашут пілота недалёка, але ці своечасова ён катапультаваўся — невядома. Далей па маршруце заходу на пасадку, пасля раёна «Усходні», знаходзіцца нафтабаза.

Прэс-служба Мінабароны паведаміла, што крушэнне пацярпеў вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130.

«Пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць. Праявіўшы мужнасць і гераізм, пілоты імкнуліся адвесці самалёт ад населенага пункта. Пераканаўшыся, што траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за жылымі дамамі, лётчыкі катапультаваліся. На жаль, абодва лётчыкі загінулі», — гаворыцца ў паведамленні

Палёт выконвалі камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі 116-ы шаб маёр Нічыпарчык Андрэй Уладзіміравіч і лейтэнант Куканенка Мікіта Барысавіч — лётчык звяна вучэбна-баявой эскадрыллі на Як-130 116-ы шаб. Іншых ахвяр і разбурэнняў няма».

Мінабароны паведамляе, што сем'ям загінулых будзе аказана дапамога.

***

Лётчык Андрэй Нічыпарчык — прадстаўнік вайсковай дынастыі. Ягоны бацька Уладзімір быў лётчыкам і прысвяціў небу 33 гады.

Нічыпарчык-малодшы быў камандзірам звяна вучэбна-баявой эскадрыллі.

Расказваем пра лётчыкаў Нічыпарчыка і Куканенку, якія загінулі ў Баранавічах

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру