belniidad.by

Паведамляецца, што ён доўгі час хварэў.

Сяргей Жумар нарадзіўся ў Мінску ў 1958 годзе. Працаваў архівістам, у прыватнасці, у Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы, быў намеснікам дырэктара.

Яго кандыдацкая была прысвечана акупацыйнаму друку ў Беларусі, пасля выйшла асобнай кнігай («Акупацыйны друк на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», 2000).

Быў аўтарам некалькіх прац па дакументазнаўстве і справаводстве, суаўтарам даведніка «Дакументы па гісторыі Беларусі ў «асаблівай тэчцы Сталіна», адным са складальнікаў дакументальных збораў « Архіўная справа на Беларусі (1921-1995)», «Трасцянец», «Judenfrej! Свабодна ад яўрэяў!». Гісторыя Мінскага гета ў дакументах», «Ваеннапалонныя. 1941-1953» (2002), «Масюкоўшчына. Шталаг 352»» ды інш.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру