Фота blog.google

Прадстаўнікі кампаніі адзначаюць, што новая аперацыйная сістэма стала самым маштабным змяненнем дызайну за ўсю гісторыю Android.

Кампанія абяцае, што карыстальнікі змогуць персаналізаваць свой тэлефон дзякуючы аўтаматычнаму стварэнню каляровай палітры. Дастаткова ўсяго толькі выбраць шпалеры, а сістэма сама будзе вызначаць, якія колеры дамінуюць, а якія добра спалучаюцца між сабой. Затым гэтая каляровая палітра будзе аўтаматычна прымяняцца да ўсёй аперацыйнай сістэмы.

Акрамя гэтага, новая АС аптымізуе працу працэсараў, што дазволіць тэлефону працаваць даўжэй без зарадкі.

Асобную ўвагу кампанія надала бяспецы і канфідэнцыяльнасці. У новай сістэме з’явіцца адмысловая панель Privacy Dashboard, дзе можна паглядзець, якія дазволы атрымалі дадаткі і калі гэта адбылося. Больш за тое, у карыстальніка будзе магчымасць даваць дадаткам доступ толькі да прыкладнага месцазнаходжання. Напрыклад, для таго, каб дадатак мог вызначыць надвор’е, яму не патрэбна ведаць дакладнае месцазнаходжанне тэлефона, таму будуць выкарыстоўвацца толькі прыкладныя звесткі.

Яшчэ ў тэлефонах з’явіцца функцыя Android Private Computer Core. Карыстальнік зможа захоўваць асабістую інфармацыю, якая будзе ізаляваная ад доступу з сеткі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру