news21.by

«Ёсць здагадка, што яна ў СІЗА КДБ, але адвакатцы адмовілі даць інфармацыю, ці там яе падабаронная. Сказалі, што яны самі могуць «перадаць інфармацыю». Усе, хто бачыў маму ў апошнія суткі, на сувязь не выходзяць. Відавочна, нешта падпісалі і не маюць права даваць ніякіх дэталяў і вельмі запалоханыя, таму што, акрамя «мама ў парадку», ніякай інфармацыі мне ці бабулі не паступала.

Дзе яна правяла ноч, у якім стане здароўя яна — невядома. Мама інвалід і апошнія 10 гадоў пакутуе ад моцных боляў у хрыбетніку і нагах. Большую частку дня яна праводзіць лежачы ў ложку, працуе таксама лежачы за ноўтбукам, бо сядзець і хадзіць ёй вельмі балюча. Таксама ў яе сур'ёзныя праблемы з сэрцам, і, па сведчаннях відавочцаў, учора яна перанесла гіпертанічны крыз, пасля чаго была дастаўлена ў бальніцу пад канвоем. І пад канвоем ж яе і выпісалі.

І галоўнае: у мамы няма ніякай інфармацыі аб дзейнасці Tut.by. Яна даведвалася заўсёды навіны пасля публікацыі, гэтак жа, як і мой тата. Яна не з'яўляецца акцыянерам Tut.by, не ведае ніякіх унутраных працэсаў і ўжо дакладна нічога не ведае аб фармальнай прэтэнзіі, якую выкарыстала пракуратура, каб зладзіць маскі-шоу ў «ТУТ БАЙ медыя» — «Выкарыстанне ПВТ для ўхілення ад падаткаў».

Мне відавочна, што маму выкарыстоўваюць сілавыя органы, каб ціснуць на Tut.by. Акрамя таго, апошнія месяцы быў ціск на акцыянераў партала і нашу сям'ю з мэтай атрымання кантролю над дзейнасцю Tut.by — дзіўныя паведамленні з розных каналаў сувязі мне і маім калегам. Сёння маму ўтрымліваюць як закладніка, запалохваюць яе і аказваюць ціск. Ладзяць інфармацыйную блакаду, каб дэзарыентаваць, прымусіць адчуваць сябе разгубленай і не пускаюць да яе адваката».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру