«Наша Ніва» і Букмекерская кантора Марафон прапаноўвае вашай увазе анонсы гэтых двух матчаў. Пра астатнія вы зможаце прачытаць у пятніцу.

У мінулым туры «Шахцёр» паставіў рэкорд па колькасці перамог запар на старце сезону. Але дзявятая вікторыя ў Гродне далася вельмі няпроста для каманды Грыгарчука. «Нёман» забіў першым і быў блізкі, каб падвоіць лік, але Кантарыя не рэалізаваў 11-метровы ўдар.

Госці здолелі не толькі адгуляцца, але і вырваць перамогу. А гарадзенцы ў выніку засталіся і без двух асноўных абаронцаў: Аляксей Гаўрыловіч атрымаў дзве жоўтыя, а Гіоргі Кантарыя быў выдалены ўжо пасля фінальнага свістку. А як добра для «Нёмана» ўсё пачыналася…

Што варта адзначыць, дык гэта вялікую колькасць забітых мячоў у туры. Усяго аматары футбола пабачылі 28 галоў — гэта 3,5 ў сярэднем за гульню, а ў палове матчаў было забіта ад чатырох мячоў і больш. 

«Віцебск» зноў забіў тройчы і здабыў другую перамогу ў сезоне. Камандзе Чарнухіна надакучыла гуляць у асцярожны футбол, цяпер яны і забіваюць, і прапускаюць шмат — глядзець матчы паўночнай каманды стала куды цікавей, чым у пачатку сезону.

Другі тур запар адзін з матчаў атрымаўся звышгалявым трылерам: жодзінскае «Тарпеда» на пятай кампенсаванай хвіліне вырвала нічыю ў гульні з «Іслаччу». Ратавальнікам «аўтазаводцаў» стаў лімітчык Дзяніс Гружэўскі, які дагэтуль з’яўляўся на полі толькі аднойчы. 21-гадовы абаронца адзначыўся дублем і ў выніку быў прызнаны найлепшым гульцом усяго тура.

Хвіліна славы Дзяніса Гружэўскага. Фота: ФК «Тарпеда-БелАЗ».

Але матч тура прайшоў на «Барысаў-Арэне», дзе БАТЭ здабыў валявую перамогу ў гульні супраць «Руха». Абедзве каманды адзначыліся галамі-прыгажунамі, але барысаўцы былі мацнейшыя: 29-9 па ўдарах і 12-6 па галявых момантах. Хоць БАТЭ два разы прайграваў па ходзе гульні, але перамог заслужана.

Вось усе вынікі тура:

  • «Спадарожнік» — «Славія» 0:2 (57, 62, Нарх)
  • «Дынама-Мінск» — «Смаргонь» 2:0 (9, Мбенг; 66, Ложкін)
  • «Нёман» — «Шахцёр» 1:2 (14, Куаджа — 37, Эзэ; 59 (п), Кендыш)
  • «Віцебск» — «Энергетык-БДУ» 3:2 (49, 57, Цевераў; 61, Вандэрсан — 22 (п), У. Васільеў; 24, Башылаў)
  • «Тарпеда-БелАЗ» — «Іслач» 3:3 (3, Кляньё; 60, 90+5, Гружэўскі — 8, 68; Марозаў; 45 (п), Камароўскі)
  • БАТЭ — «Рух» 3:2 (26, Няхайчык; 72, Драгун; 83, Вілюмсан — 19, Я. Шаўчэнка; 27, Грачыха)
  • «Слуцк» — «Мінск» 2:2 (48, Альфрэд; 51, Глябко — 37, Чагавец; 80, К. Зіновіч)
  •  «Дынама-Брэст» — «Гомель» 1:0 (64, Сядзько)

Якія матчы пройдуць у сераду?

«Іслач» — «Віцебск»

«Іслач» праводзіць яскравы сезон, узнагародай за які стаў выхад у фінал Кубка, але ў амбітнай каманды Радзькова ёсць праблемы. Галоўная — гэта абарона: «ваўкі» прапусцілі ў дзевяці турах 17 мячоў, больш толькі ў каманд з зоны вылету. 

«Віцебск», які доўгі час быў самай невідовішчнай камандай, цяпер раззабіваўся і яўна захоча скарыстацца хібамі суперніка. Вось толькі ці атрымаецца гэта? Перад фіналам «Іслач» чакае сур’ёзны іспыт.

БАТЭ — «Спадарожнік»

Першапачаткова ў матчы 10 тура гаспадаром быў «Спадарожнік», але пасля клубы дамовіліся аб абмене: у першым крузе каманды згуляюць у Барысаве, у другім — на якой-небудзь з хатніх арэн «Спадарожніка».

У БАТЭ куды лягчэйшы супернік перад кубкавым фіналам. Магчыма, трэнерскі штаб захоча паберагчы кагосьці з лідараў, а ў матчы з аўтсайдарам з’явіцца шанец праявіць сябе рэзервістам. 

Таму ў перамозе барысаўцаў не сумняемся, але мяркуем, што галоў будзе няшмат.

Букмекерская кантора Марафон прапануе новым кліентам БОНУС 10 руб «Бяспройгрышная першая стаўка» па промакоду 10BYN пры рэгicтрацыi на сайце marathonbet.by.

Гэта выдатная магчымасць зрабіць прагляд матча любiмай каманды яшчэ больш захапляльным! Усе дэталі бонуснай прапановы чытайце тут.

Марафонбет з'яўляецца найбуйнейшым букмекерам у Беларусі па колькасці кас (Ліцэнзія № 33120/171, выдадзеная МПЗ РБ) і прадстаўлены ў 21 горадзе краіны.

Спіс адрасоў кас

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру