Дадому да галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча прыйшлі сілавікі. Жонка Ягора — журналістка Tut.by Адар'я Гуштын.

Дома нікога не было. Каля пад'езда дома і ўнутры яго дзяжурылі сілавікі ў масках. Пра гэта яму паведамілі суседзі.

Ягор вярнуўся дамоў каля 18:00.

Прыкладна ў 20:00 ператрус завяршыўся, сілавікі з'ехалі, Ягор Марціновіч застаўся дома.

Ëн расказаў, што знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Але адзначыў, што крымінальная справа не датычыць «Нашай Нівы». Сілавікі забралі тэхніку, а вось грошы (70 рублёў) яны браць не сталі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0