hockey.by

У Мінску павінен быў прайсці турнір у групе А, паўфіналы і фінал.

Зборная Беларусі першы матч правядзе сёння супраць Славакіі (пачатак у 20:10).

У нядзелю — матч са Швецыяй (16:15), у панядзелак — з Чэхіяй, у сераду — з Вялікабрытаніяй, у наступную пятніцу — з Даніяй, таксама будзе паядынак са Швейцарыяй і апошняя гульня ў групавым турніры 1 чэрвеня супраць Расіі.

У іншай групе гуляюць Латвія, Канада, ЗША, Фінляндыя, Германія, Нарвегія, Італія, Казахстан.

У плэй-оф выходзяць чатыры каманды з групы.

Чвэрцьфіналы пройдуць 3 чэрвеня, паўфіналы — 5 чэрвеня, матч за 3-е месца і фінал — 6 чэрвеня.

Адзначым, што турнір у першым дывізіёне сёлета таксама з-за каранавіруса не праводзіўся, таму ніхто не заваяваў пуцёўку ў вышэйшы дывізіён, адпаведна, ніхто на турніры ў Латвіі не вылеціць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру