Міхаіл Бедункевіч, БелТА

«У найбліжэйшы час на нарадзе са спецыялістамі КДБ, Мінюста, прадстаўнікамі навуковай супольнасці ўважліва перагледзім і, магчыма, павялічым пералік гэтых [забароненых] арганізацый. Акрамя таго, дадаткова вывучым сімволіку і атрыбутыку, якія выкарыстоўваліся арганізацыямі гітлераўскіх паслугачоў, і пашырым спіс забароненай нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі. Гэта мы зробім да ўступлення закона («Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму») у сілу», — распавёў ён.

«Настаў час прыняць меры. Час паставіць кропку ў гэтым пытанні — людзі просяць. Калі рыхтаваўся Усебеларускі народны сход, дзяржорганы прымалі проста вал зваротаў ад грамадзян па прыняцці ўзмацнення жорсткасці мер у дачыненні да калабарацыянісцкай сімволікі! Цяпер мы бачым спробу «замазаць» праблему — быццам бы яе няма», — дадаў Бедункевіч.

«Як нашчадкі людзей, якія ваявалі і аддалі жыцці за перамогу, мы не можам проста так, абыякава, глядзець на сімволіку здраднікаў. Таму ў бліжэйшы час будзем выступаць з ініцыятывай па ўключэнні ў спіс нацысцкай сімволікі бчб-сцяга, які выкарыстоўваўся ўсімі калабарацыянісцкімі арганізацыямі на тэрыторыі БССР у гады акупацыі», — заявіў прадстаўнік ГУБАЗіК

«Зразумела, ёсць выпадкі, у якіх ён можа быць выкарыстаны (такія моманты агавораны і дазволеныя законам): у фільмах, тэатральных пастаноўках, у архіўнай, музейнай працы. Але спробы хадзіць па вуліцах з бчб-сцягамі будуць вельмі жорстка спыняцца», — адзначыў Бедункевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру