Фота Fox News

Фота Fox News

58-гадовая Ранда Авіс чакала трансплантацыі ныркі дзевяць гадоў. Донарам для яе стаў 56-гадовы Ігаль Іегашуа, які загінуў на мінулым тыдні ад удару цаглінай падчас начных беспарадкаў у горадзе Лод, што недалёка ад Тэль-Авіва, паведамляе The Independent.

Пра тое, каму належыла нырка, Ранда Авіс даведалася са СМІ. Пасля аперацыі яна сказала: «Я дзякую сям’і Ігаля. Ён стаў часткай маёй сям’і».

Пра баявыя дзеянні, якія адбываліся ў Ізраілі, Ранда Авіс сказала: «Усё жыццё я жыла з яўрэямі, і такога ніколі не было. Мне балюча за маленькіх дзяцей, якія пацярпелі ў гэтай вайне. Паміж намі мусіць быць мір».

Дачка Ранды Авіс адзначыла: «Жахліва тое, што гэта зрабілі арабы. І мы арабы. Гэта немагчыма апісаць».

Па словах дачкі, яны будуць рады пазнаёміцца з сям’ёй Ігаля. «Мы спачуваем ім, мы супраць любых забойстваў, мы хочам аддзячыць ім за тое, што яны зрабілі дзеля нас».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0