Пра гэта на брыфінгу ў Лісабоне распавёў еўракамісар па юрыдычных пытаннях Дыд'е Рэйндэрс, піша РБК.

Па яго словах, усяго будзе даступна тры тыпы сертыфікатаў аб вакцынацыі для тых, хто перахварэў, і сертыфікат аб тэставанні. Іх выдача будзе бясплатнай. Атрымаць іх можна будзе як у папяровым, так і ў лічбавым варыянце.

У прэс-рэлізе Еўракамісіі аб дамоўленасці па ўвядзенні адзінай сістэмы сертыфікатаў гаворыцца, што яна запрацуе да канца чэрвеня.

«Мы выконваем сваё абавязацельства па ўкараненні лічбавага сертыфіката COVID ў ЕС да летняга сезона. Грамадзяне Еўропы з нецярпеннем чакаюць магчымасці зноў падарожнічаць, і сённяшняе пагадненне азначае, што вельмі хутка яны змогуць бяспечна перамяшчацца», — прыводзяцца ў ім словы старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен.

Сертыфікаты будуць утрымліваць QR-код з лічбавым подпісам. Іх можна будзе выкарыстоўваць не толькі пры міжнародных паездках, але і ўнутры краін — удзельніц ЕC, калі такое рашэнне прымуць улады. Дзяржавы Еўрасаюза павінны будуць устрымлівацца ад накладання якіх-небудзь абмежаванняў на ўладальнікаў сертыфікатаў, калі гэта не будзе патрабавацца з неадкладных медыцынскіх меркаванняў.

Нагадаем, што ў Беларусі сталі выдаваць сертыфікаты аб вакцынацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0