На гэтым тыдні ў мінскім кінатэатры «Цэнтральны» дэманструецца праграма аўтарскага кіно «Рэха Кінафармату». Стужка «Масаі — ваяры дажджу» пройдзе 25 чэрвеня, у чацвер. Гэта французская драма з афрыканскімі акторамі. Яе героі вандруюць па небяспечнай саване. Пятнічная карціна «Уздых» пастаўленая вядомым карэйскім майстрам Кім Кі Дукам. Аўтар прапануе правакацыйны любоўны шматкутнік з падманам і гвалтам.

Румынскі кінематограф, які цяпер на ўзлёце, прадстаўлены камедыяй «12:08. На ўсход ад Бухарэста». У фільме героі вырашаюць звесці рахункі з сучаснасцю і з мінулым ды высветліць, ці дакацілася рэвалюцыя да іхняга гарадка. Фільм прэзентуецца ў суботу.

Дзве драмы запланаваныя на нядзелю. Герой аргентынскага фільма «Перарваныя абдымкі» Даніэля Бурмана спрабуе разабрацца ў сабе. А пранізлівая стужка «Кантроль» Антона Карбэйна распавядае пра апошнія гады жыцця загадкавага лідэра групы «Joy Division», які зрабіў сабе смерць.

Вянчае паказ «Сукіякі Вестэрн Джанга» японскага эпатажніка Такашы Мііке. Гэта дзіка‑неахайная цытатная гульня ў вестэрн і гвалт (куды ж без яго Мііке!) — з белымі шатамі, самурайскімі мячамі — і Квенцінам Таранцінам, які смажыць змяіныя яйкі. Карціна дэманструецца ў суботу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?