Пасля агляду спецыялістамі палітвязня накіравалі ў бальніцу. Пра гэта «Моцным навінам» распавялі чытачы, якія валодаюць інфармацыяй.

Нагадаем, 30-гадовага Сяргея Верашчагіна 26 лістапада прысудзілі да 5 гадоў калоніі за гвалт над міліцыянтам. Падчас пратэстаў мужчына нібыта кідаў бутэлькі з акна кватэры ў бок міліцыянтаў, а падчас затрымання ўдарыў аднаго з супрацоўнікаў нагой у вока.

На судзе хлопец казаў, што ў пастарунку, куды яго даставілі пасля затрымання, яго «білі, скакалі па галаве і смяяліся, калі ён плакаў». Адвакат адзначыла, што Сяргей атрымаў не менш за сто ўдараў у розныя часткі цела.

Неабыякавыя беларусы стварылі петыцыю, у якой прасілі неадкладна аказаць меддапамогу Сяргею. У звароце гаворыцца, што гамяльчук памірае ў калоніі з-за неаказання медыцынскай дапамогі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру