Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Учора прадстаўнікі шпіталя ў аўстрыйскім горадзе Фрайштат паведамілі пра тое, што некалькі дзён таму аднаму з пацыентаў ампутавалі не тую нагу. Па іх словах, памылка здарылася праз чалавечы фактар.

Пацыент клінікі, 82-гадовы мужчына, пакутуе ад вялікай колькасці хвароб. Некаторыя з іх паўплывалі на стан яго ног і выклікалі неабходнасць ампутаваць левую з іх. Аперацыя была праведзеная ў аўторак, а памылку заўважылі падчас перавязкі раніцай у чацвер, распавядае Guardian.

Хутчэй за ўсё, памылка здарылася незадоўга да аперацыі, калі медыкі пазначалі нагу, якую трэба ампутаваць. Пацыента папрасілі пацвердзіць, якую нагу яму трэба ампутаваць, але праз праблемы з маўленнем, хутчэй за ўсё, яго проста не зразумелі. Праз свой стан здароўя пацыент таксама не здолеў хутка заўважыць, што здарылася памылка.

Цяпер пацыенту прапанавалі псіхалагічную дапамогу, але яму ўсё яшчэ павінны ампутаваць левую нагу амаль цалкам. Аперацыя запланаваная на найбліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0