Справу па арт. 24.23 КаАП 21 траўня разглядзела суддзя Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня.
Па словах дзяўчыны, у момант затрымання яна размаўляла па тэлефоне, а яе плакат ляжаў у пакеце. Таццяна выказала здагадку, што пакет прасвечваўся, таму супрацоўнікі міліцыі змаглі заўважыць яркія літары. Яна патлумачыла, што плакат намалявала сама, каб падтрымаць затрыманых супрацоўнікаў рэдакцыі.
Міліцыянт, які з'явіўся на суд у якасці сведкі, сцвярджаў, што ў «непасрэднай блізкасці» назіраў, як тры чалавекі стаялі з плакатам «TUT Асмалоўка».
Дыялог адваката з міліцыянтам:
— Вы сказалі, што Нямкевіч выказвала свае палітычныя настроі, а што тут палітычнага?
— Сайт Tut.by мае непасрэдны палітычны характар.
— Наколькі я ведаю, супрацоўнікі Tut.by былі затрыманыя не па палітычных справах.
— Я ж вам сказаў, Tut.by мае палітычны характар у Рэспублікі Беларусь.
Вынік — 15 сутак.





