23 мая ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

У першай палове дня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы і ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра максімальная днём ад +13°C па поўначы да +20°C па поўдні краіны.

Сёння ў Мінску хмарна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёва-заходні, заходні моцны парывісты. Тэмпература паветра раніцай +9..+11°C, днём +14..+16°C, увечары +11..+13°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0