Дзяржканал заявіў, што студыя была «нелегальнай» і «нахабству польскіх медыйшчыкаў вырашылі даць бой».

«Белсат» падазраюць у «незаконным вырабе і распаўсюдзе медыякантэнту» паводле арт. 23.5 КоАП. Пры ператрусе сілавікі знайшлі міліцэйскую форму, а таксама форму супрацоўнікаў МНС і ЖЭС — з гэтага на дзяржаўным тэлебачанні зрабілі выснову, што канал датычны да «маскараду з пераапранутымі сілавікамі».

«Кожны з нас» — ток-шоу, дзе гавораць пра актуальныя тэмы для Беларусі. Гасцямі выпускаў праграмы былі і праўладныя дзеячы, у прыватнасці, палітолаг Пятро Пятроўскі і ініцыятар «круглага стала» Юры Васкрасенскі, піша Радыё Свабода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0