Чытач згадаў, што самалётам дадому з Афінаў ляціць з дачкой і жонкай.
Delfi звязаўся з кіраўніком аддзела камунікацый Літоўскага міжнароднага аэрапорта Лінай Бейшэне. Яна пацвердзіла, што самалёт з Афінаў павінен быў прызямліцца ў Вільні а 13:00, але экіпаж прыняў рашэнне пасадзіць самалёт у Мінску.
«Наколькі мне вядома, паміж членам экіпажа і пасажырам адбыўся канфлікт. Самалёт у цяперашні час паспяхова прызямліўся. Іншай афіцыйнай інфармацыі ў нас няма», — сказала Бейшэне.
Суразмоўца адзначыла, што пакуль не ведае, калі і як пасажыры самалёта дабяруцца да Літвы. Інфармацыя з Мінска пакуль не паступіла.
Міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс напісаў у твітары пра тое, што ідзе праца з міжнароднымі партнёрамі для забеспячэння бяспечнага выезду ў Літву пасажыраў рэйса: «Працуем над высвятленнем нацыянальнасцяў усіх падарожнікаў на Ryanair».