— Перакананы, мы павінны дзейнічаць гэтак жа, як заходнія спецслужбы, тым больш добрае выдатнае ўзаемадзеянне з Расіяй!

Латушку і іншых можна затрымаць і на тэрыторыі іншых дзяржаў і прывозіць сюды ў багажніку, напрыклад, і адразу ў СІЗА! Так дзейнічае і ЗША, і Ізраіль, і нам можна», — лічыць экс-давераная асоба Лукашэнкі на выбарах-2020.

Гайдукевіч удакладніў, што такія дзеянні маюць ажыццяўляцца «выключна па законе і ў поўнай адпаведнасці з міжнародным заканадаўствам». Аднак на законы, якія дазваляюць вывозіць у багажніку чалавека, схопленага на тэрыторыі іншай дзяржавы, не спаслаўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0