Блогер-эмігрант Раман Пратасевіч, які ляцеў рэйсам Ryanair, які пасадзілі ў Мінску. Фота праваабаронцаў-вясноўцаў.

Рэйсам Ryanair Афіны—Вільня ляцеў беларускі журналіст-эмігрант Раман Пратасевіч. Самалёт пасадзілі ў Мінску, Пратасевіча затрымалі.

«Захоп пасажырскага грамадзянскага самалёта — гэта беспрэцэдэнтны акт дзяржаўнага тэрарызму. Па-іншаму гэта не назавеш. Напрошваецца параўнанне з падобнай атакай савецкіх знішчальнікаў на карэйскі лайнер у 1983 годзе, — сказаў прэм'ер Польшчы для польскага агенцтва ПАП. — Рэжым Лукашэнкі заходзіць усё далей. На мінулым тыдні дайшло да жорсткай расправы з журналістамі партала Tut.by, увесь час такім жа чынам пераследуюць «Белсат». Непакой тым большы, што на мінулым тыдні ў беларускай турме пры нявысветленым абставінах памёр іншы праціўнік рэжыму Вітольд Ашурак», — дадаў Маравецкі.

Маравецкі запатрабаваў неадкладнага вызвалення Рамана Пратасевіча, а таксама Анжалікі Борыс, Андрэя Пачобута ды іншых палітвязняў.

Матэвуш Маравецкі заявіў, што звярнуўся да кіраўніка Рады Еўропы з просьбай дадаць у парадак дня заўтрашняй сустрэчы кіраўнікоў краін Еўрасаюза пункт, які датычыць захопу самалёта Ryanair над Беларуссю. Маравецкі хоча, каб проста заўтра на пасяджэнні Рады Еўропы было прынятае рашэнне аб санкцыях супраць Беларусі ў сувязі з падзеямі вакол рэйсу Ryanair.

«Санкцыі павінны датычыць у першую чаргу пытання паветранага руху над тэрыторыяй Беларусі і забароны палётаў беларускіх авіяліній», — заявіў Маравецкі.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў саюзнікаў па NATO і ЕС «неадкладна адрэагаваць на пагрозу, якую беларускі рэжым стварае міжнароднай грамадзянскай авіяцыі» і сказаў, што будзе гаварыць пра інцыдэнт заўтра на сустрэчы кіраўнікоў краін Еўрасаюза ў Брусэлі.

МЗС Францыі заклікаў еўрапейскія краіны даць супольны адказ на пасадку самалёта Ryanair у Мінску.

МЗС Грэцыі назвала сённяшні інцыдэнт з лайнерам Ryanair «выкраданнем людзей».

«Грэцыя рашуча асуджае выкраданне людзей, якое адбылося сёння і прывяло да прымусовай пасадкі рэйсу Ryanair FR 4978, што кіраваўся з Афінаў у Вільню. Гэты ўчынак, які паставіў пад пагрозу жыццё ўсіх пасажыраў, непрымальны. Мы заклікаем неадкладна вызваліць самалёт і ўсіх пасажыраў, каб яны змаглі дабрацца да канчатковага пункту прызначэння».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру