Delfi.lt
Саміт быў пазапланава скліканы старшынёй Еўрарады Шарлем Мішэлем для стратэгічнага абмеркавання адносін з Расіяй.
Аднак у планы першага дня сустрэчы ўключаны інцыдэнт з экстраннай пасадкай у Мінску самалёта кампаніі Ryanair, які, па словах Мішэля, «без наступстваў не застанецца».
Больш за тое, як паведаміў прадстаўнік Еўрарады Барэнд Лейтс, лідары маюць намер абмеркаваць магчымыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі праз гэты інцыдэнт, дадае ТАСС.





