«Мы праводзім перамовы з бізнэсам, заключаем пагадненні, актыўна працуем над гэтым. І ў найбліжэйшых планах у нас — падняць колькасць папраўчых цэнтраў і месцаў. Ідэя аб замяшчэнні працы мігрантаў, мне здаецца, яна правільная, таму што можна ствараць папраўчыя цэнтры на буйных будоўлях, буйных аб'ектах. <…> Нам вельмі цікавыя буйныя інвестыцыйныя праекты, дзе колькасць асоб, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе папраўчых работ, будзе складаць 1 тыс. і больш чалавек», — сказаў Чуйчэнка.

Як падкрэсліў кіраўнік Мінюста РФ, у Расіі пакуль створана 8 тыс. працоўных месцаў, куды б маглі працаўладкавацца зняволеныя. Пры гэтым у калоніях знаходзяцца 180 тыс. чалавек, якія маюць права адбываць пакаранне на папраўчых работах.

«Адпаведна, мы не можам у поўнай меры рэалізаваць права людзей на замену пазбаўлення волі на папраўчыя работы, хоць гэта сацыяльна значная і цікавая рэч, таму што людзі тым самым не адрываюцца ад грамадства, яны атрымліваюць заработную плату, могуць выконваць свае абавязацельствы, якія выцякаюць з рашэнняў судоў. Ну і гэта мае важнае эканамічнае значэнне», — падкрэсліў міністр.

Раней арганізаваць на буйных аб'ектах папраўчыя цэнтры для асуджаных, якія маюць права на прымусовыя работы, прапанаваў дырэктар Федэральнай службы выканання пакаранняў Аляксандр Калашнікаў. Паводле яго слоў, такім чынам можна вырашыць праблему з недахопам працоўнай сілы і замяніць працоўных мігрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0