У інтэрв'ю радыёстанцыі Newstalk у панядзелак Майкл О'Ліры заявіў, што пасадка самалёта Ryanair, на якім ляцеў Раман Пратасевіч, у аэрапорце Мінска пасля паведамлення аб выбуховай прыладзе на борце была «актам спансіраванага дзяржавай пірацтва».

«Я не магу казаць пра гэта больш падрабязна, паколькі зараз гэтым пытаннем займаюцца ўлады Еўрасаюза і НАТА», — адзначыў О'ліры.

«Здаецца, мэтай уладаў [Беларусі] было затрыманне журналіста і ягонага кампаньёна. Мы мяркуем, што ў аэрапорце з рэйса сышлі таксама некалькі супрацоўнікаў КДБ», — дадаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна