Ноччу +4..+10°С, па Брэстчыне да +13°С; днём +17..+23°С. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, раніцай і днём будзе інтэнсіўна падаць, паведамляе pogoda.by.

У Мінску да +19°С, магчымы дождж.

У сераду, 26 мая, надвор'е працягне вызначаць сістэма франтоў, у дзённыя гадзіны адступаючы на суседнія раёны Расіі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Ноччу +8..+14°С, днём ад +14°С па паўночным захадзе да +22°С па паўднёвым усходзе краіны.

У Мінску да +18°С, дажджы.

У чацвер, 27 мая, месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Днём ад +17°С па паўночным захадзе да +24°С па Гомельшчыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0