Фота з сайта Прэсбола

Фота з сайта Прэсбола

Пра гэта паведамляе Прэсбол са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Baltic News Service.

«Па сітуацыі на сённяшні дзень, ні нацыянальная мужчынская зборная, ні моладзевая ў гэтых спаборніцтвах дакладна не будуць удзельнічаць, нягледзячы на тое, што мы падпісалі з Беларускай федэрацыяй футбола кантракт па спаборніцтвах нацзборных. Але, сапраўды, занадта небяспечна ў палітычным кантэксце рызыкаваць зборнай, гульцамі, здароўем і бяспекай гульцоў і іх сем'яў», — заявіў у панядзелак журналістам генсакратар Літоўскай федэрацыі футбола (ЛФФ) Эдгарас Станкявічус.

«У дачыненні да гэтых двух матчаў дакладна ёсць план не ехаць і не гуляць, а шукаць нейкіх іншых спаборнікаў», — дадаў ён.

Ён таксама сказаў, што ў пытанні матчаў нацыянальных зборных таксама прыйдзецца пачакаць адабрэння UEFA, аднак у вырашэнні гэтай арганізацыі кіраўніцтва ЛФФ не сумняваецца, як і ў тым, што матчы не адбудуцца.

Гульня нацыянальнай зборнай Літвы ў Мінску была прызначаная на 16 лістапада. У Мінску 8 чэрвеня павінен быў адбыцца кантрольны матч моладзевай зборнай Літвы з беларускімі аднагодкамі (да 21 года).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0