Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Звычайна эфект узбуджанасці, які дае кава, захоўваецца на працягу шасці гадзін. Таму важна піць яе ў правільны час, каб увечары не мець праблем з самаадчуваннем, тлумачыць Huffpost.

Па-першае, шмат у гэтым плане залежыць ад вашага ўзросту. Напрыклад, ранішні кубак кавы можа дапамагчы маладым людзям быць больш прадуктыўнымі. Тым часам паўдзённая кава, як паказваюць даследаванні, спрыяе лепшай памяці ў людзей больш сталага ўзросту.

Але, па-другое, трэба ўлічваць індывідуальныя асаблівасці арганізма і ладу жыцця. Кафеін, які ўваходзіць у склад кавы, пачынае дзейнічаць хутка пасля спажывання. Таму перад тым, як цягнуцца па кубак кавы, лепей разлічыць, у які час сутак вам неабходна быць найбольш сканцэнтраваным на працы — кава забяспечыць вам такі эфект на тэрмін ад адной да шасці гадзін.

Пры гэтым кожная клетка арганізма мае свой біялагічны гадзіннік. Калі чалавек спажывае каву, каб змагацца са сном, ён сапраўды можа быць на нагах, але пры гэтым адчуваць сябе вялым.

Кожны чалавек па-свойму рэагуе на кафеін, таму лепей паспрабаваць піць каву ў розны час дня і такім чынам высветліць, што для вас больш падыходзіць. Калі арганізм востра рэагуе на кафеін і чалавек адчувае тахікардыю, бяссонніцу або павышаную трывожнасць, магчыма, лепей адмовіцца ад пасляабедзеннай кавы.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0