У пратаколе было сказана, што 25 сакавіка тэлеканал «Белсат» прадэманстраваў ролік, аўтарам якога з'яўляецца Яўген Меркіс. Сам жа Яўген заявіў, што мантаваць ролік і выпускаць яго на «Белсаце» не мог, бо жыве ў Гомелі, а не ў Варшаве. Таксама журналіст лічыць, што не было ніякіх пераканаўчых доказаў, што гэтую «прадукцыю СМІ» зрабіў менавіта ён.

Меркіса асудзілі на 25 базавых, на сёння гэта 725 рублёў.

Як распавяла Ларыса Шчыракова, уручэнне позвы ў суд адбывалася даволі дзіўным чынам: спачатку ёй пісалі ў сацыяльных сетках з «фэйкавых акаўнтаў», а потым пачалі тэлефанаваць на нумар яе непаўналетняга сына.

Журналістку абвінавацілі ў тым, што яна стварыла ролік, які пасля дэманстраваўся на «Белсаце». Жанчына віну сваю не прызнала, на пытанне аб акрэдытацыі заявіла, што не з'яўляецца журналісткай «Белсата», таму і акрэдытацыя ёй не патрэбная. Яна таксама адзначыла, што ніякіх доказаў яе віны не прадставілі. Рашэнне суда — 25 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0