Як адзначыў міністр камунікацый і транспарту Літвы Марус Скуодзіс, на саміце Еўрасаюза ў Бруселі кіраўнікі краін — сяброў супольнасці і кіраўніцтва ЕС прыйшлі да высновы, што еўрапейская паветраная прастора павінна быць для беларускіх авіякампаній закрытая. Вільня, паводле слоў кіраўніка ведамства, неадкладна рэалізавала гэта на дзеле. Рашэнне ўступіла ў сілу ў чацвер а 03:00.

Літва таксама звярнулася ў аўторак да Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі з просьбай абвясціць паветраную прастору Беларусі небяспечнай. У той жа дзень Вільня ўвяла забарону на прыём у літоўскіх аэрапортах і вылет з іх самалётаў, якія па маршруце руху перасякаюць паветраную прастору Беларусі.

Гэтыя крокі зробленыя пасля інцыдэнту з вымушанай пасадкай 23 мая ў мінскім аэрапорце пасажырскага самалёта кампаніі Ryanair, які рухаўся з Афінаў у Вільню. Пасля прызямлення ў Мінску быў затрыманы апазіцыйны журналіст Раман Пратасевіч, які жыве ў Літве па выдадзенай нацыянальнай візе. У Вільні тое, што здарылася назвалі аперацыяй спецслужбаў з мэтай затрымання блогера. Праваахоўныя органы Літвы распачалі крымінальную справу па факце захопу паветранага судна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0