Канкурсанты падрыхтавалі анлайн-выступленні на выпадак, калі з-за пандэміі яны не змогуць быць у Ратэрдаме, дзе праходзіў конкурс. 28 мая а 22:00 выйдуць ролікі паўфіналістаў, 29 мая — фіналістаў.
Пераможцам конкурсу «Еўрабачання-2021», які праходзіў з 18 па 22 мая, стаў рок-гурт з Італіі Måneskin, ён выконваў кампазіцыю «Zitti e bouni». Другое месца заняла Барбара Праві з Францыі, трэцяе — Gjon's Tears са Швейцарыі.
Беларусь не брала ўдзелу ў «Еўрабачанні»: журы адхіліла заяўку пралукашэнкаўскага гурта «Галасы ЗМеста». Іх песню палічылі палітызаванай і без мастацкай вартасці.
0
0
0
0
0
0