Асноўны і дадатковы час скончыліся з лікам 1:1, і чарга дайшла да серыі пенальці. У іспанскай і англійскай каманды да мяча выйшаў кожны з палявых гульцоў (усяго 20). Лік па пенальці стаў 10:10.

Прыйшла чарга галкіпераў. Варатар «Вільярэала» Хероніма Рульі не схібіў, а вось Давід дэ Хеа з МЮ забіць не здолеў. У выніку 11:10. «Вільярэал» — пераможца.

У суботу адбудзецца фінал Лігі чэмпіёнаў. У ім згуляюць англійскія «Манчэстар Сіці» і «Чэлсі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0