Daily Beast сцвярджае, што з дапамогай цэнтра «Дасье» расійскага палітыка Міхаіла Хадаркоўскага атрымала арыгінал гэтага ліста. І што ён быў толькі праз 24 хвіліны пасля таго, як дыспетчар мінскага аэрапорта папярэдзіў пілотаў пра пагрозу, піша Радыё Свабода.
У лісце «ХАМАС» патрабаваў ад ЕС адмовіцца ад падтрымкі Ізраіля, а таксама каб Ізраіль спыніў агонь у Сектары Газа.
Цікава, што ліст з пагрозай прыйшоў і на электронную пошту адміністрацыі «Літоўскіх аэрапортаў».
Зыходзячы з даных «Дасье», храналогія атрымалася такой:
12.25 — Літоўскія аэрапорты атрымалі ліст ад «тэрарыстаў»
12.33 — беларускі бок паінфармаваў экіпаж аб магчымай пагрозе выбуху
12.57 — у мінскі аэрапорт прыйшоў ліст з пагрозай аб бомбе
Грэцкае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі заявіла, што ў афінскі аэрапорт такіх пагроз не прыходзіла.