Пра гэта заявіла ў чацвер афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы», піша ТАСС.

«Мы робім усё для таго, каб правы расійскай грамадзянкі былі выкананыя», — сказала яна.

Захарава таксама паведаміла, што РФ атрымала консульскі доступ да Сафіі Сапега адразу па завяршэнні неабходных юрыдычных працэдур з боку Беларусі.

Сафія была затрыманая 23 мая разам з Раманам Пратасевічам пасля пасадкі ў Мінску рэйса Афіны — Вільня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0