Фота Надзеі Бужан
Пра прычыны такога рашэння не паведамляецца
«Далейшая інфармацыя па матчы будзе апублікаваная пазней», — гаворыцца ў паведамленні АБФФ.
Раней паведамлялася, што гэта ўсё ж павінны быў быць развітальны матч Аляксандра Глеба, які выступаў у «Арсенале», «Барселоне», БАТЭ і іншых камандах.
Пазней стала вядома, што Чэх Томаш Росіцкі, які першапачаткова пагадзіўся прыляцець у Беларусь, ужо перадумаў. Да аналагічнага рашэння прыйшоў літовец Эдгарас Янкаўскас.