FOTO Argo Ingver, Delfi
У Хар'юскім павеце (там размешчаны Талін) заробак склаў 1623 еўра, Тартускім — 1438 еўра, піша Delfi.
У павеце Іда-Віру (гэта паўночны ўсход, дзе знаходзіцца Нарва) сярэдняя брута-зарплата складала ў першым квартале 1156 еўра.
Самай высокай сярэдняя месячная брута-зарплата была ў сферы інфармацыі і сувязі (2629 еўра), фінансавай і страхавой дзейнасці (2582 еўра) і ў энергетыцы (2295 еўра).
Самай нізкай была зарплата ў сферы паслуг па пражыванні і харчаванні (847 еўра), у сферы аперацый з нерухомасцю (1119 еўра) і ў сферы мастацтва, забаў і адпачынку (1165 еўра).
Сярэдні заробак у Беларусі за красавік «бруднымі» склаў 1398,2 рубля. Гэта 448,5 еўра па сярэднім курсе за красавік, ці 454,5 еўра па сённяшнім курсе.