F64

F64

«Хакеістам беларускай зборнай няма чаго баяцца на чэмпіянаце свету, — сказаў Стакіс. — Гэта сталіца свабоднай краіны, дзе кожны можа адчуваць сябе свабодна, уключаючы любога спартсмена. Я вітаю тут усе 16 каманд», паведамляе Delfi.

Ён таксама дадаў, што, на яго думку, чэмпіянат свету пакуль праходзіць гладка з арганізацыйнага пункту гледжання.

Перад пачаткам чэмпіянату свету каля Рыжскай гасцініцы Radisson Blu Hotel Latvija, дзе жывуць зборныя, якія ўдзельнічаюць у турніры, былі ўсталяваныя сцягі краін-удзельніц. Пазней Стакіс і кіраўнік Міністэрства замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс знялі дзяржаўны сцяг Беларусі і замянілі яго на бел-чырвона-белы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0