Фота Белсат
Справу разглядаў суддзя Васіль Галкоўскі.
Пацярпелыя — намеснік начальніка аддзела міліцыі Ленінскага раёна Бабруйска, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Сябецкі і начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Бабруйскага гарвыканкама Сяргей Рудзько, паведамляе spring96.org.
Па матэрыялах следства, Барздова ў кастрычніку мінулага года ў адным з тэлеграм-каналаў эмацыйна выказалася пад запісам пра двух знаёмых міліцыянтаў. Праз некалькі дзён да жанчыны прыйшлі з ператрусам і паведамілі, што супраць яе распачалі крымінальную справу.
У судзе Ірына Барздова пацвердзіла, што напісала той каментар, але зазначыла, што не лічыць яго абразлівым. Жанчына патлумачыла, што не мела на мэце некага прынізіць, а выказалася эмацыйна.
Сёння суддзя вынес прысуд: год хатняй хіміі.
Апроч гэтага Ірына павінна аплаціць кампенсацыю маральнай шкоды па 700 рублёў кожнаму.