«Я б сказаў так: гэта палітдыпламатычная карэктнасць», — сказаў Пяскоў журналістам у чацвер, каментуючы словы Лукашэнкі аб тым, што Уладзімір Пуцін нібыта выбачыўся перад ім за тое, што абмяркоўваў Беларусь з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, піша ТАСС.
Прадстаўнік Крамля таксама ўдакладніў, што абмеркаванне лідараў трэціх краін «не зусім прынята ў міжнароднай практыцы» і назваў словы прэзідэнта РФ, якія прагучалі ў размове з Лукашэнкам, «хутчэй фігурай маўлення».
«Таму гэта не варта ўспрымаць як непасрэдныя выбачэнні», — падкрэсліў прэс-сакратар прэзідэнта.