Вольга Такарчук.
Мы звязаліся з сям'ёй Волі, там абверглі гэтыя чуткі.
«Гэта няпраўда. Адвакат Волі літаральна сёння быў у Навінках. Але аказалася, што Воля застаецца ў Жодзіне: яе этапавалі туды 24 мая. Муж паспеў з'ездзіць туды і перадаць ёй лекі, якія яна звычайна прымае. У яго ўсё ўзялі, пацвердзіўшы, што Вольга знаходзіцца ў іх», — пракаментаваў бацька блогеркі Андрэй Такарчук.
Ëн таксама дадаў, што будзе рады, калі людзі будуць падтрымліваць дачку тэлеграмамі і лістамі:
«Наконт перадач ці нейкіх пасылак — гэта ўдакладняйце ў сям'і, бо вага лімітаваная, ды і блытаніны не хочацца».
Нагадаем, Вольгу Такарчук затрымалі 19 мая: у кватэру, дзе яна жыве з мужам і двума непаўналетнімі дзецьмі, прыйшлі з ператрусам. Да ранейшых абвінавачанняў (абраза суддзі і паклёп у дачыненні да супрацоўніка выбарчай камісіі — 391 і 188 артыкулы) 21 мая Вользе дадалі новае абвінавачанне: грубае парушэнне грамадскага парадку (342 артыкул КК).
Адрас для лістоў Вользе:
222136, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма №8