Аляксей Нікольскі, прэс-служба прэзідэнта РФ / ТАСС

Аляксей Нікольскі, прэс-служба прэзідэнта РФ / ТАСС

Пра гэта паведаміў у чацвер журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

«Думаю, што прэзідэнт Лукашэнка ўсё-такі праінфармуе нашага прэзідэнта аб гісторыі з самалётам [Ryanair], — сказаў ён. — Напэўна, будзе закранацца пытанне расійскай грамадзянкі, якая была затрыманая і знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Мінску».

Разам з тым, па словах Пяскова, у асноўным парадак дня сустрэчы эканамічны. «Працягнецца абмеркаванне розных тэм, звязаных з эканомікай», — адзначыў прэс-сакратар расійскага лідара.

Пяскоў адзначыў, што расійскі бок дэ-юрэ можа падняць пытанне аб пераводзе Сапега з Беларусі ў Расію. «Дэ-юрэ, безумоўна, [расійскі бок] можа падняць гэтае пытанне, — сказаў ён. — У любым выпадку будзем рабіць усё неабходнае для абароны правоў расійскай грамадзянкі».

«Улічваючы асаблівы характар нашых міждзяржаўных адносін, гэтая абарона правоў можа ажыццяўляцца ў самых розных фарматах», — дадаў прэс-сакратар расійскага лідара.

У той жа час, па словах Пяскова, пакуль аб якіх-небудзь канкрэтных прапановах па гэтай тэме яму не вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0