Фота flickr.com.

Паводле працы каліфарнійскіх даследчыкаў, мозг прадстаўнікоў цыманэ з узростам атрафіруецца на 70% менш, чым мозг еўрапейцаў і амерыканцаў. Магчыма, людзі ў развітых краінах больш схільныя да атрафіі мозгу і адпаведна да развіцця хваробы Альцгеймера, бо яны вядуць сядзячы лад жыцця і спажываюць багатую на тлушчы і цукар ежу, піша Daily Mail.

Што датычыцца цыманэ, яны вядуць выключна актыўны лад жыцця: палююць, ловяць рыбу, займаюцца сельскай гаспадаркай і збіраюць садавіну і арэхі. Дыета племені багатая на клятчатку і неапрацаваныя вугляводы, яна складаецца з гародніны, рыбы і нятлустага мяса.

Цікава, што пры вывучэнні мозга асобных прадстаўнікоў цыманэ вучоныя зафіксавалі тыя ж змяненні мазгавых тканках, якія характэрныя і для жыхароў Захаду. У заходніх краінах атрафію мозга звычайна звязваюць з атлусценнем і праблемамі метабалізму. А ў прадстаўнікоў цыманэ змяненні мазгавых тканках выкліканае інфекцыямі розных тыпаў.

Раней навукоўцы ўжо даведаліся, што прадстаўнікі цыманэ рэдка хварэюць на атлусценне і дыябет другога тыпу, яны маюць нармальны крывяны ціск, здаровыя артэрыі і нізкі ўзровень халестэрыну. Вынікі апошняга даследавання сведчаць, што змена ладу жыцця можа прывесці не толькі да паніжэння рызыкі сардэчных хвароб, а і да паляпшэння стану мозга.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?