Гэта Вадзім Свінтэцкі, Сяргей Гадыеў, Уладзімір Панфіленка, паведамляюць праваабаронцы.

Аднак яны застаюцца падазраванымі па гэтай крымінальнай справе.

5 мая прэс-служба МУС паведаміла пра затрыманне 11 чалавек, 10 з якіх, па версіі сілавікоў, бралі ўдзел у масавых беспарадках у жніўні 2020 года. Хлопцаў затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа.

Па версіі МУС, 10 затрыманых з’яўляюцца ўдзельнікамі «каляфутбольнай групоўкі праварадыкальнай накіраванасці» і затрыманыя 11 жніўня «выкарыстоўвалі супраць міліцыянтаў газавыя балончыкі, кідалі ў іх камяні». Хлопцам выстаўлена абвінавачванне па арт. 342 КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0