Міжнародная група экспертаў адмовілася ад забароны рабіць эксперыменты над выгадаванымі ў лабараторных умовах эмбрыёнамі ў выпадку, калі гэтыя эмбрыёны старэйшыя за 14 дзён. Такое рашэнне дазволіць рабіць даследаванні, якія могуць вырашыць розныя медычный пытанні — ад выкідышаў да паляпшэння выніковасці экстракарпаральнага апладатварэння.

Правіла, што нельга рабіць эксперыменты з эмбрыёнамі, якім больш за 14 дзён, існуе ўжо дзесяцігоддзі ў шэрагу краін, у тым ліку ў Велікабрытаніі і Аўстраліі. Яно з’явілася ў рэкамендацыях Міжнароднага таварыства па даследаванні ствалавых клетак (ISSCR) і пазней паўплывала на навуковыя стандарты ва ўсім свеце, піша Guardian.

Але цяпер ISSCR змяніла сваю пазіцыю. Умовы працы з больш сталымі эмбрыёнамі — дакладны аналіз запланаванага эксперыменту, яго навуковая апраўданасць і адсутнасць альтэрнатыў, а таксама падтрымка грамадскасці і магчымасць правядзення такога эксперымента згодна з мясцовым заканадаўствам.

У 1980-я годы, калі правіла 14 дзён было ўведзенае, рэдка атрымлівалася выгадаваць у прабірцы эмбрыён, старэйшы за пяць дзён. Але навука ідзе наперад — у 2016 годзе навукоўцы здолелі падтрымліваць чалавечы эмбрыён жывым і актыўным на працягу 13 дзён.

Новае рашэнне навукоўцаў этычна спрэчнае і сутыкнецца з крытыкай як цэркваў, так і філосафаў. Не ўсе дзяржавы пагодзяцца дазволіць такія эксперыменты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру