Пра гэта ў чацвер паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на заяву кампаніі, перадае ТАСС.

«Мы не ўбачылі дакладных доказаў таго, што сцвярджэнні [ўладаў] Беларусі адпавядаюць рэчаіснасці», — адзначаецца ў паведамленні. Пры гэтым адзначаецца, што інтэрнэт-правайдар «будзе аказваць падтрымку еўрапейскім уладам у расследаванні інцыдэнту пасля атрымання адпаведнага юрыдычнага запыту».

Нагадаем, што ў панядзелак Дэпартамент авіяцыі на брыфінгу ў Мінску распавёў, што ліст пра мініраванне з боку прадстаўнікоў ХАМАС прыйшоў «з электроннай пошты protonmail.com».

Protonmail — гэта сэрвіс абароненай электроннай пошты, серверы і штаб-кватэра кампаніі знаходзяцца ў Швейцарыі.

Чытайце таксама:
Daily Beast: Ліст пра бомбу прыйшоў на пошту мінскага аэрапорта толькі праз 24 хвіліны пасля папярэджання дыспетчара

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру