Тытул «Чалавек года» рэдакцыя газеты «Wyborcza» прысуджае з 1999 года.

Летась урачыстая цырымонія ўзнагароджвання адмянілася праз пандэмію, таму сёлета рэдакцыя прысуджае тытул адразу за два гады.

Чалавекам 2020 года па версіі рэдакцыі стаў палітык Томаш Гродскі.

На думку рэдакцыі, Святлана Ціханоўская за некалькі тыдняў стала лідарам нацыі, і сёння яна з'яўляецца адзіным надзейным прадстаўніком Беларусі на міжнароднай арэне.

«Падзеі лета 2020 года ў Беларусі закранулі нас. Закранулі, бо мы прызвычаіліся думаць, што беларускі народ пасля чвэрці стагоддзя дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі быў цалкам прыгнечаны і пазбаўлены голасу. Жыхары Беларусі ўяўляліся нам постсавецкай магмай, калектывам без ідэнтычнасці, гісторыя якога не давала адчуць свабоду і дэмакратыю, перакідваючы гэты народ з адной дыктатуры ў іншую. Мы не чакалі, што беларусы нас чымсьці здзівяць. Мы не думалі, што Беларусь можа змяніцца. І мы вельмі памыляліся ў гэтым», — адзначае рэдакцыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру