Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Украіны Яўген Енін.
Паводле яго слоў, падрыхтаваны пакет ужо быў перададзены на разгляд у Раду нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.
«Спадзяёмся, што ў найбліжэйшы час гэты пакет будзе разгледжаны, і следствам адпаведных рашэнняў стане ўказ прэзідэнта», — адзначыў Енін.
Ён удакладніў, што плануецца ўводзіць санкцыі супраць тых грамадзян Беларусі, якія «бралі ўдзел у фальсіфікацыях выбараў і рэпрэсіях супраць сваіх суайчыннікаў».
0
0
0
0
0
0