Пікет каля БТ у жніўні 2020 года.

Пікет каля БТ у жніўні 2020 года.

— Мы афіцыйна не атрымлівалі ніякіх апавяшчэнняў ад ЕВС, хоць з тэкстам, размешчаным на сайце, знаёмыя, — сказалі ў кампаніі.

Там падкрэслілі, што гатовыя адказаць на любыя пытанні ЕВС, і дадалі, што ніякіх падстаў для выстаўлення абвінавачанняў у адрас Белтэлерадыёкампаніі няма.

— Мы нічога не паказваем такога, што не паказвалі б іншыя вяшчальнікі ЕВС, і гэта вядома ўсім. Проста кагосьці ў Еўропе, падобна, палохаюць прызнанні затрыманых асоб, відэа якіх было размешчана ў інтэрнэце і якія пазней выкарыстоўвалі мы. На гэты конт ёсць выдатная прыказка: на злодзею і шапка гарыць. Спадзяюся, ЕВС не пойдзе на повадзе ў такіх асоб і паспрабуе разабрацца ў пытанні, — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0