Больш за 6,3 мільёна чалавек цалкам вакцынаваныя або двума дозамі прэпаратаў ад Pfizer/BioNTech, Moderna і AstraZeneca, або аднаразовай вакцынай ад Johnson & Johnson.

Польскія пацыенты атрымліваюць чатыры вакцыны супраць COVID-19. Прэпараты Pfizer/BioNTech, Moderna і AstraZeneca з'яўляецца двухдознымі, а вакцына, распрацаваная Janssen Pharmaceutica NV — кампаніяй з фармацэўтычнага падраздзялення Johnson & Johnson — патрабуе толькі адной дозы.

Нагадаем, учора Аляксандр Лукашэнка прапанаваў адкрыць для палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў на мяжы пункты вакцынацыі ад каранавіруса прэпаратам «Спутнік V». У Беларусі мінімум 1 дозу вакцыны атрымалі толькі каля 5% насельніцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру