Украінскія дыпламаты знаходзяцца ў кантакце з егіпецкімі калегамі для ўстанаўлення афіцыйных фактаў і прычын смерці. Паводле папярэдняй інфармацыі, Гвоздзь займаўся дайвінгам і ныраў на глыбіню ў 40 метраў, пасля чаго яму стала дрэнна. Выратаваць былога разведчыка не ўдалося.

Віктар Гвоздзь узначальваў Службу знешняй разведкі з 2014 да 2016 года. Да гэтага быў начальнікам Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны з 2008 да 2010 года. Займаўся навукай і ведаў некалькі моў, быў сябрам дэлегацыі Украіны ў Радзе Бяспекі ААН. Яму было 62 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0