«Мы павінны зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць расійскіх чыноўнікаў, але таксама ўстанавіць больш цесныя кантакты з насельніцтвам і грамадзянскай супольнасцю і падтрымаць расейскіх дысідэнтаў, няўрадавыя арганізацыі і незалежныя СМІ», - заявіў ён.
Кіраўнік Еўрапарламента таксама адзначыў, што ў ЕС з Расіяй цяпер «вельмі напружаныя» адносіны
Акрамя гэтага, Сасолі пракаментаваў затрыманне ў мінскім аэрапорце Рамана Пратасевіча і заклікаў прыняць далейшыя меры для яго вызвалення. Ён лічыць, што фатаграфія Пратасевіча павінна быць «выстаўлена ва ўсіх аэрапортах ЕС і ў Еўрапарламенце».